Луконіца (рака)
Луко́ніца — рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 32 км. Вадазбор 195 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Ёсць невялікія прытокі злева, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Луконіца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°05′46″ пн. ш. 25°04′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Каардынаты | 53°17′40″ пн. ш. 25°04′42″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Пачынаецца на паўднёвы захад ад в. Плаўскія Слонімскага раёна, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на поўнач ад в. Дубраўка Мастоўскага раёна. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні вузкая, звілістая, шырынёй 200—900 м. Пойма забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на поўдзень ад в. Ярнева ўверх па цячэнні (1,5 км) і ад в. Пруд да вусця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі.
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.