Міжэрычы

аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Міжэ́рычы[1] (трансліт.: Mižeryčy, руск.: Мижеричи) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.

Аграгарадок
Міжэрычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Межырэч
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Аўтамабільны код
4
Міжэрычы на карце Беларусі ±
Міжэрычы (Беларусь)
Міжэрычы
Міжэрычы (Гродзенская вобласць)
Міжэрычы

НазваПравіць

Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-х змянілі на сучасную афіцыйную Міжэрычы[2].

ГісторыяПравіць

Упершыню згадваецца ў 2-й палове XV ст. як "двор" Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. ва ўладанні маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. Войцех заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 годзе Межырэч згадваецца як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства.

У 1560—1570-я гады ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з суддзём земскім ваўкавыскім П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. частка Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. Тым жа часам ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыску на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай -- як пасаг Раіны Мацееўны Клачкоўны Падароскай атрымаў войскі гарадзенскі Р. Война.

З 1725 годзе мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, з 1940 года цэнтр сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 год -- 105 двароў.

У 2017 годзе Міжэрычы перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет[3].

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Царква Святой Тройцы

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Межырэ́чча, н.
  2. Валерый Шаблюк. Міжэрычы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 137.
  3. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (руск.) .
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць