Дзмітрый Фёдаравіч Хворык

Дзмітрый Фёдаравіч Хворык (нар. 27 жніўня 1977, г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2012). Член Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматавенеролагаў і касметолагаў (2012).

Дзмітрый Фёдаравіч Хворык
Дата нараджэння 27 жніўня 1977(1977-08-27) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Лячэбна-прафілактычная справа», 2000), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2003), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», 2018).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2003, педыятрычны факультэт, кафедра дэрматавенералогіі, з 2005 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: заканамернасці эпідэмічнага працэсу; этыялагічныя і патагенетычныя механізмы развіцця скурных і урагенітальных захворванняў; дыягностыка, рацыянальная тэрапія, рэабілітацыя пацыентаў з інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, і скурнымі захворваннямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Урогенитальный хламидиоз: патогенез, клиника, диагностика, лечение : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.11 : защищена 15.01.2010 : утверждена 05.05.2010 / Хворик Дмитрий Федорович. — Гродно, 2009.
  • Папуло-пустулезная форма розацеа у женщин: этиопатогенез, клиника, диагностика, лечение / Д. Ф. Хворик, Е. С. Ярмолик. — Гродно, 2017.
  • Урогенитальный хламидиоз / Д. Ф. Хворик. — Минск, 2009.
  • Хламидийно-ассоциированные инфекции: диагностика и лечение / Д. Ф. Хворик. — Гродно, 2011.
  • Хворик Дмитрий Федорович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. ― Гродно, 2008. — С. 161—162.