Свята-Троіцкая царква (Зэльва)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на рагу вуліц Кастрычніцкай і Савецкай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°08′51,98″ пн. ш. 24°48′47,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Гарадскі пасёлак | Зэльва |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Архітэктар | Аляксандр Градзецкі |
Першае згадванне | 1443 |
Дата пабудовы | 1815 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква па праекце архітэктара Аляксандра Градзецкага на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы, датаванай па адных крыніцах 1434, па іншых — 1443 годам.
Ёсць думка, што будынак царквы — гэта перабудаваны тэатр Сапегаў[1].
У 1860-я гады царква была адрамантавана інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім[2].
У 1904—1909 гадах перабудавана святарам Іосіфам Янкоўскім на сродкі Сінода і ахвяраванні вернікаў, па праекце архітэктара Івана Плотнікава[3]. Тады ж была дабудаваная званіца і ў 1910 годзе храм зноў асвячоны як праваслаўны епіскапам Міхаілам.
Доўгі час пастаяннай прыхаджанкай царквы была беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. У памяць аб ёй на тэрыторыі храма ўсталяваны помнік.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю. Да цаглянага аднанефавага прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёма далучаны квадратная званіцай і паўкруглая апсіда. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з лучковымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане.
Унутраная планіроўка амаль цалкам зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная.
Зноскі
- ↑ Уладзімір Цвірка. Зэльва. // Звязда, 31 жніўня 2018. (бел.)
- ↑ Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 224
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 122. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл. — С. 184—185.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіцьСвята-Троіцкая царква (Зэльва) на Вікісховішчы |
- Свята-Троіцкая царква (Зэльва) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Зэльва) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Зэльва) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Зэльва) на сайце «Архіварта»