Стрыгінь
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Стрыгі́нь[1] (трансліт.: Stryhiń, руск.: Стригинь) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета.
Аграгарадок
Стрыгінь
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 8 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза і чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 106 кіламетраў ад Брэста, каля аўтамабільнай дарогі Мінск—Брэст[2].
Насельніцтва
правіць- 764 жыхары, 333 двары (2001)[2]
Інфраструктура
правіць- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Помнікі гісторыі і культуры
правіць- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (1817) - Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000153
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Нематэрыяльная спадчына
правіць20 сакавіка 2023 года традыцыйнаму роспісу на шкле ў горадзе Бярозе, аграгарадку Спораве, аграгарадку Стрыгінь Бярозаўскага раёна і горадзе Пружаны, вёсцы Слабудка, вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стры́гінь
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Традыцыйны роспіс па шкле і ткацтва «кажушком» атрымалі статус гісторыка-культурных каштоўнасцей . heritage.gov.by (20 красавіка 2023).
Літаратура
правіць- Стрыгі́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрыгінь