Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь)
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Славутасць | |
Свята-Іаана-Багаслоўская царква | |
---|---|
52°30′32″ пн. ш. 25°01′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Стрыгінь |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1817 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1817 годзе з дрэва «тщанием крестьянина Д. Стригина Василия Крука»[1]. Да 1990-х гадоў не дзейнічала. Перад царквой пастаўлена архаічная званіца ў выглялзе шатровай навісі на 2 слупах.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура храма вырашана ў традыцыях народнага дойлідства: 1-зрубны з трохграннай апсідай і прамавугольным двух’ярусным прытворам будынак. Двухсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны чацверыковым шатровым барабанам, такім жа меншага маштабу — над франтонам фасада вежай з гранёным шлемападобным купалам. Галоўны фасад фарміруюць трохвугольныя франтоны прытвора і даху. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны на бакавых фасадах 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў, на галоўным — шырокім прамавугольным дзвярным праёмам.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам 1830 года з разнымі царскімі варотамі і абразамі-клеймамі 6 евангелістаў; пры ўваходзе хоры. Абразы 17 — 19 ст.: «Маці Божая», «Апостал з жэзлам» і «Евангеліст Іаан» (мастак Х. Бойка).
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Стрыгінь) на сайце Radzima.org