Вудага (рака)
Ву́дага[3] (Удага, Удуга, Вудуга, Ведзьга) — рака ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Вудага | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 261 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Селішча |
• Вышыня | 173[1] м |
• Каардынаты | 53°46′55″ пн. ш. 31°13′58″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | каля горада Чэрыкаў |
• Вышыня | 134,1[2] м |
• Каардынаты | 53°35′03″ пн. ш. 31°25′17″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Чэрыкаўскі раён |
![]() ![]() |
НазваПравіць
Назва балцкага паходжання. У аснове назвы — адзін з варыянтаў балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-, якая звязаная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада», яцвяжскім *udā «вада; рака».
Гэтая аснова ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega (Vadaga), Vadaktis, Ūdara[4], пруская *Vadanga (> Wadangen), падзвінская Водзьга, падняпроўскія Ведаса, Ведага[5], возера Вядзета.
На другой пазіцыі гэтая аснова ў прускім гідроніме Asege-wad «Яршовае возера»[6], у яцвяжскіх рачных назвах Ясельда, Грыўда, Нёўда і інш.[7]
Назва Водзьга ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[8][9]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) "Рудая (рака)", Лапуга "Лісіная (рака)"[10].
Назва значыць «рака, вада».
ГідраграфіяПравіць
Даўжыня ракі 37 км. Плошча вадазбору 261 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2[11] м/км. Сярэдні расход вады 1,5[11] м³/с. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Селішча, вусце каля паўночна-ўсходняй ускраіны горада Чэрыкаў. Даліна ракі ў вярхоўі невыразная, ніжэй вёскі Жытнёў трапецападобная, шырынёй 400—600 м, у вусці да 1 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—150 м. Рэчышча Вудагі звілістае. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні складае да 15[11] м.
Асноўныя прытокі — Казёл (Вудажка) (левы), Малая Вудажка (правы).
Каля ракі вёскі Селішча, Забачэў, Жытнёў, Юны Пахар, Тур’е. Каля вёскі Пабеда ў басейне Вудагі, на прытоку ракі Малая Вудажка, сажалка.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 129, 157, 169—170, 178, 211.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 287.
- Вудага // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 495.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-87. Выданне 1982 г. (руск.)