Водзьга
Во́дзьга — рака ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Свольна (басейн Заходняй Дзвіны).
Водзьга | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Басейн | 60 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 0,2 км ад вёскі Маскалёнкі |
• Каардынаты | 55°53′44″ пн. ш. 28°14′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Свольна |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км ад вёскі Пользіна 2 |
• Каардынаты | 55°47′39″ пн. ш. 28°08′25″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свольна → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Верхнядзвінскі раён |
— выток, — вусце |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма тыпу *Vadagà.
Корань *Vad- адносіцца да старабалцкай гідранімічнай асновы Vad- : Ved- : Ud-.
Да балцкага *vad- / ud- «вада». Ад яго з устаўным -n- літоўскае vanduo, прускае (w)undan, unds.
Без устаўнога -n- у гідронімах (у аднаасноўных тыпу літоўскага гідроніма Vadagà / Vedegà, сожскага Удага, у двухасноўных тыпу прускага Asege-wad «Яршовае возера», яцвяжскага Ясельда[1]), таксама на моўнай перыферыі: латышскае vada «поплаў», літоўскае vadė, vadaksnis «месца, якое залівае вада» (адсунулася, каб саступіць вытворным ад vesti «весці»: vadas «правадыр», vada «нагода; кіраванне»).
Далей да індаеўрапейскага «воднага» кораня *aṷed- : aud- : ūd-, якое ад *aṷ(e)- «апырскваць, увільгатняць, цячы»[2][3].
Такі ж пераход *Vad- > Вод- у назве дняпроўскай ракі Водса (< *Vad(u)sa)[4].
Назва Водзьга ўтвораная з дапамогай пашыральніка -g-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: напрыклад, ežys «вожык» (этымалагічна «калючы») — ežegys «ёрш („калючая“ рыба)»[5][6]. Гэты пашыральнік у балцкіх назвах верхнедняпроўскіх рэк Рыдага (< *Rūdaga) «Рудая (рака)», Лапуга «Лісіная (рака)»[7].
Назва значыць «Плыткая (рака)».
Водаапісанне
правіцьДаўжыня ракі 20 км, плошча вадазбору 60 км². Пачынаецца за 0,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Маскалёнкі. Упадае ў Свольну прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Пользіна 2. Вадазбор у паўночна-заходняй частцы Полацкай нізіны. Рэчышча Водзьгі ў верхнім цячэнні каналізаванае на працягу прыкладна 6 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні складае 1,1[8] м/км. Рака прымае сцёк ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Каля ракі населеныя пункты Стараселле, Каханавічы, Казлоўшчына, Мядзведскія.
Крыніцы
правіць- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1083—1084.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 78—81.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 180.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 102—105.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 185—187.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 157.
- ↑ ЭПБ 1983.
Літаратура
правіць- Водзьга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 250. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Водзьга // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 479. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)