Баторына

возера ў Беларусі

Бато́рына, Бато́рынвозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нарач, на поўдні ад горада Мядзел, каля вёсак Круці, Азаркі, Шыкавічы. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр.

Баторына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165[1] м
Даўжыня 3,5 км
Шырыня 2,4 км
Плошча 6,25 км²
Аб’ём 0,01503 км³
Даўжыня берагавой лініі 15 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,22—0,25 ‰
Празрыстасць да 1,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 92,4 км²
Упадаюць рака Кубля, ручаі, каналы
Выцякаюць пратока (Баторынскі ручай)
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Баторына (Беларусь)
Баторына
Баторына
Баторына (Мінская вобласць)
Баторына
Баторына
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 6,25 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 2,4 км. Аб’ём вады 15,03 млн. м³. Плошча вадазбору 92,4 км². Даўжыня берагавой лініі 15 км.

Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На паўднёвым усходзе невялікія ўчасткі сплавіны. Большая[2] частка дна возера выслана сапрапелем.

Возера слабапраточнае. З’яўляецца водапрыёмнікам балотных водаў (упадаюць 10 меліярацыйных каналаў, рака Кубля). Злучана пратокай (Баторынскі ручай[2]) з возерам Мястра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, мянтуз, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  2. а б Возера Баторына Архівавана 13 красавіка 2015.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 4. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 50. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.

Спасылкі

правіць