Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Вілейка)

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўная царква ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці, пабудавана з цэглы, самы вялікі праваслаўны храм горада. Месціцца ва ўсходняй частцы Вілейкі, у мікрараёне Воўкаўшчына. Афіцыйны адрас: вул. Каралёва 39.

Праваслаўная царква
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
54°30′39″ пн. ш. 26°57′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Вілейка
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктар М. І. Лук’янчык
Будаўніцтва 20102015 гады
Рэліквіі і святыні Тэпцік Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Цудадзея
Каўчэг з 13 часцінкамі мошчаў
Стан дзейны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пачатак будаўніцтва храма — 1 кастрычніка 2010 г. на месцы некалі даўно існавалай каплічкі Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Царкву будавалі агульнымі намаганнямі прыхаджан, арганізацый Вілейшчыны, і цагліны ў сценах — імянныя. Будынак узведзены за адзін год, і амаль адразу пачаліся службы.

 
Пасля ўсталявання купалоў

28 ліпеня 2012 г., у дзень памяці Роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, узвялі тытанавыя купалы. Адна з верніц, невядомая кабета пажылога веку, ахвяравала храму сапраўдныя залатыя манеты, за якія і купілі дарагі тытан[1].

14 мая 2013 г. каля дзвюх гадзін правіца Трыміфунцкага Цудадзея знаходзілася ў Пакроўскай царкве. Грэчаскай дэлегацыяй у дарунак прыходу быў перададзены абраз свяціцеля Спірыдона, напісаны на Корфу (Керкіры) і асвячоны на мошчах святога.

28 верасня 2013 г. адбылося асвячэнне званоў і Паклоннага крыжа.

 
Від з боку апсіды

У маі 2014 г. са святой гары Афон былі дастаўлены і перададзены храму абразы «Покрывы» і «Невычэрпная чара».

26 красавіка 2015 г. храм папоўніўся яшчэ адной святыняй – мошчамі трынаццаці святых (Прападобная Ефрасіння Полацкая, апостал Варнава, Прападобныя Іоў Пачаеўскі, Антоній Раданежскі, Аркадзь Болдзінскі, Герасім Болдзінскі, Кукша Адэскі, Зосім Салавецкі, Давід Салунскі, Герман Засімоўскі, Сава Старажэўскі, свяціцель Макарый Маскоўскі, пакутнік Мартырый).

Асвячэнне адбылося 22 лістапада 2015 года[2].

Прастольнае свята правіць

Пакрова Прасвятой Багародзіцы14 кастрычніка [па н.с.]

Настаяцель правіць

Дзейнасць правіць

Прыход мае малітоўны пакой у Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы. Набажэнствы ладзяцца ў суботу, нядзелю і святочныя дні.

Зноскі

Спасылкі правіць