Керкіра
востраў у Грэцыі
Керкіра (грэч. Κέρκυρα), таксама Корфу (італ.: Corfù) — грэчаскі востраў, самы паўночны і другі па плошчы (593 км²) сярод Іанічных астравоў. Насельніцтва 111081 жыхароў (паводле перапісу 2001 года). Керкіра цягнецца паралельна ўзбярэжжа мацерыка на 65 км. Паўночная частка вострава знаходзіцца ля ўзбярэжжа Саранды, Албанія, ад якога аддзелены пралівам шырынёй ад 3 да 23 км, а паўднёвая частка вострава размешчана насупраць узбярэжжа Тэспротыі, Грэцыя. Паўночная, больш шырокая частка, гарыстая (крэйдавая і юрская сістэмы), вышэйшая кропка 917 м (гара Пантакратар), паўднёвая частка ўяўляе вузкую, невысокую, пагорыстую паласу (трацічныя адклады).
Корфу, Керкіра | |
---|---|
грэч. Κέρκυρα | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 593 км² |
Найвышэйшы пункт | Гара Пантакратар, 906 м |
Насельніцтва | 111 081 чал. (2001) |
Шчыльнасць насельніцтва | 187,32 чал./км² |
Размяшчэнне | |
39°37′26″ пн. ш. 19°49′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Перыферыя | Іанічныя астравы |
Перыферыйная адзінка | Прэфектура Корфу |
![]() |
Гарады-пабрацімыПравіць
ЛітаратураПравіць
- Керкіра, Корфу // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Муніцыпалітэт Корфу (афіцыйны сайт)
- Сербы на Корфу і Віда: гістарычны сайт
- Corfu даведнік на сайце Wikivoyage