Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён)
Даўгі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Даўгінава.
Даўгінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Даўгінава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Маліноўскі Аляксандр Мікалаевіч |
Кіраўнік справамі | Шаціла Ірына Уладзіміраўна |
Юрыдычны адрас сельвыканкама | 222424, аг. Даўгінава, вул. 17 верасня, 21 |
Насельніцтва (2019) | 2 667 |
Плошча | 134,9 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1771 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Даўгінава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагосцкага сельсавета, статус Даўгінава паніжаны да вёскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Сіўцаўскага сельсавета Мядзельскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Млечкі, Панкраты, Станькі, Хамутнае, Юшкаўка і Язні)[2]. 4 красавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўкалацкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Баравыя, Бубны, Ваўкалатка, Ворнаўка, Вострава, Габітацыя, Дзямідкі, Заложына, Зосіна, Крупнікі, Мікуліна і Ясюкоўка) і 7 населеных пунктаў Мільчанскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)[3]. 17 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада)[4]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі)[5]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета са Сцешыцкага сельсавета вернуты 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі)[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (52 населеныя пункты) — 3288 чалавек[8], з іх 96,9 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2667 чалавек[10].
Населеныя пункты
правіць- 1 студзеня 1947 года — 18
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Вилейского районного Совета депутатов от 18 декабря 2018 г. № 38 Об упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.