Сіўцаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Сі́ўцаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Сіўцы.
Сіўцаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Мядзельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Сіўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 8 чэрвеня 1963 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад Даўгінаўскага сельсавета Вілейскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Млечкі, Панкраты, Станькі, Хамутнае, Юшкаўка і Язні)[1]. 8 чэрвеня 1963 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Крывіцкага пассавета[2].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.