Вострава (Вілейскі раён)
Во́страва[1] (трансліт.: Vostrava, руск.: Острово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Вёска
Вострава
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Будслаў на лініі Маладзечна—Полацк, 152 км ад Мінска.
Гісторыя
правіцьУ 1800 г. ў маёнтку Будслаў М. Аскеркі вёскі Астроўка (2 двары, 20 жыхароў), Астраўкі (2 двары, 11 жыхароў). У 1867 г. в. Вострава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Расійскай імперыі. У 1897 г. в. Востраў у Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Крывіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 студзеня 1962 года ў Вілейскім раёне. Да 4 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкалацкага сельсавета[2]. Знаходзілася ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік»,
Насельніцтва
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 20.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх