Латыгальскі сельсавет (Вілейскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Латы́гальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Латыгаль.

Латыгальскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Латыгаль
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 верасня 1957

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вязынскага сельсавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.