Аляксей Чубат

Аляксей Леанідавіч Чубат (15 кастрычніка 1979, Вілейка) — беларускі паэт, пісьменнік, эканаміст, спецыяліст у галіне PR.

Аляксей Чубат
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1979(1979-10-15) (42 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, эканаміст, журналіст
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Скончыў вілейскую СШ №4 у 1997 годзе.

У 2003 годзе на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта атрымаў спецыяльнасць “сувязі з грамадскасцю”. Паралельна завочна вучыўся ў БДЭУ па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”. Цяпер працуе PR-спецыялістам, стварае рэкламу для галіновых і бізнес-часопісаў.

Вершы Аляксея Чубата друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “Маладосць”. Таксама піша апавяданні. Адно з іх – “Гісторыя банта” – заняло другое месца на конкурсе, які ладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.[1].

Жыве ў Фаніпалі, Мінскі раён[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць