Банцараўская культура

Банцараўская культура — археалагічная культура плямёнаў, якія ў 6—8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

Археалагічная культура · Сярэдняя і Паўночная Беларусь, Смаленская вобласць
Банцараўская культура
Жалезны век
Датаванне III-VI ст. н.э.
Носьбіты Дняпроўскія балты? Праславяне
Пераемнасць:
Днепра-дзвінская
Культура штрыхаванай
Кіеўская
Полацка-смаленскіх доўгіх курганоў

Назва ад гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй; жыло на селішчах у паўзямлянкавых жытлах зрубнай канструкцыі і наземных слупавой канструкцыі, унутры жытлаў размяшчаліся печы-каменкі. У якасці сховішчаў часта выкарыстоўваліся ранейшыя гарадзішчы, якія дадаткова ўмацоўваліся валамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных і курганных могільніках. Рэшткі спаленых нябожчыкаў змяшчаліся ў гліняныя урны або ссыпаліся ў магільныя ямы. У курганах (круглых, падоўжаных, доўгіх) пахаванні на гарызонце, у насыпе або адразу пад яго дзярновым пакрыццём. Характэрны слабапрафіляваны пласкадонны неарнаментаваны посуд. Большасць даследчыкаў лічыць, што Банцараўская культура належала балтам; яна сфарміравалася ў выніку пранікнення на поўнач Беларусі носьбітаў кіеўскай культуры і змяшэння іх з плямёнамі днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Разам з тым, апошнія лінгвістычныя даследванні мовы насельніцтва на ўсходняй часткі банцараўскай (тушамлінскай) культуры на Смаленшчыне (т.зв. мошчынскай) дазваляюць ствярджаць, што яны прадстаўляюць найбольш старое адгаліванне ад праславянскіх гаворак і належаць да найбольш раніх каланізацыйных славянскіх плыняў на ўсходзе Еўропы.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8