Культура полацка-смаленскіх доўгіх курганоў

Культу́ра по́лацка-смале́нскіх до́ўгіх кургано́ў — археалагічная культура сярэдзіны VIII—X стст. н.э. ў Смаленскім Падняпроўі, Беларускім Падзвінні і Дзвінска-Нёманскім міжрэччы, дзе яна працягвала існаваць да пачатку XI ст. Носьбітамі культуры былі гістарычныя крывічы.

Межы арэалу культуры на поўначы дасягаюць вярхоўя рэк Вялікая і Ловаць, на ўсходзе праходзяць па Вопі (правы прыток Дняпра), на поўдні пралягаюць ад вярхоўяў Сажа цераз басейн Бярэзіны да вярхоўяў Віліі, на захадзе даходзяць да азёр Нарач і Дрысвяты. Назва археалагічнай культуры паходзіць ад формы невысокіх доўгіх валападобных курганоў. Доўгімі лічацца насыпы, даўжыня якіх перавышае шырыню ў два і больш разоў.

Адным з першых даследчыкаў культуры доўгіх курганоў быў Уладзімір Ільіч Сізоў[1]. Як самастойная археалагічная культура была вылучана Я.А. Шмітам.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Сизов Владимир Ильич / Кузьминых С. В., Пятнов А. В. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.