Беларускі арабскі алфавіт

Беларускі арабскі алфавіт — алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў 16 ст.[1] з-за патрэбы запісу беларускай мовы арабскімі літарамі. Складаўся з 28 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:

  • Для азначэння мяккіх гукаў «дз» і «ц» былі створаны графемы, адпаведна:
ࢯ ࢮ
 

Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў 18-20 ст.

  • Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў «ж», «ч» і «п» ужываліся персідска-турэцкія графемы, адпаведна:
پ چ ژ
 
  • Для азначэння гука «ў» асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука «в».

Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях, і паступова, на працягу 14-16 ст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з’явіліся не раней за 17 ст.

Табліца адпаведнасціПравіць

ГалосныяПравіць

Галосныя, як і ў класычнай арабіцы, перадаюць агаласоўкамі над і пад зычнымі. На пачатку слова галосны пісаўся над ці под аліфам. Часам пасля галоснага пісалі адпаведны яму паўзычны (пасля А, Е, Э — аліф, пасля І, Ы — аліф максура, пасля У та О — уаў).

ЗычныяПравіць

Кірыліца Лацінка Арабіца
Кантэкстуальныя формы Ізаляваныя
Канцавая Сярэдняя Пачатковая
Б б B b ـب ـبـ بـ ب
В в V v ـو و
Г г H h ـه ـهـ هـ ه
Ґ ґ G g ـغ ـغـ غـ غ
Д д D d ـد د
Дж дж Dž dž ـچ ـچـ چـ چ
Дзь дзь Dź dź ـࢮ ( )
Ж ж Ž ž ـژ ژ
З з Z z ض ـضـ ضـ ض
Зь зь Ź ź ـز ز
Й й J j ـى ـىـ ىـ ى
К к K k ـق ـقـ قـ ق
Кь кь Kj kj ـك ـكـ كـ ك
Л л, Ль ль Ł ł, L l ـل ـلـ لـ ل
М м M m ـم ـمـ مـ م
Н н, Нь нь N n, Ń ń ـن ـنـ نـ ن
П п P p ـپ ـپـ پـ پ
Р р R r ـر ر
С с S s ـص ـصـ صـ ص
Сь сь Ś ś ـث ـثـ ثـ ث
Т т T t ـط ـطـ طـ ط
Ть ть Tj tj ـت ـتـ تـ ت
Ў ў Ŭ ŭ ـو و
Ф ф F f ـف ـفـ فـ ف
Х х Ch ch ـح ـحـ حـ ح
Ц ц C c ـࢯ ـࢯـ ࢯـ ( )
Ць ць Ć ć ـس ـسـ سـ س
Ч ч Č č ـچ ـچـ چـ چ
Ш ш Š š ـش ـشـ شـ ش
' ـعـ
ь

ЛігатураПравіць

Кірыліца Лацінка Арабіца
Кантэкстуальныя формы Ізаляваная
Канцавая Сярэдняя Пачатковая
Ла ла, Ля ля Ła ła, La la ـلا لا

Зноскі

  1. Магчыма, яшчэ ў 15 ст.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 154—155. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Д-р Я. Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] — Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэньне″, 1991 [факсімільн.]. — 3-е выд.

СпасылкіПравіць