Свята-Георгіеўская царква (Вардамічы)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Вардамічы Вілейскага раёна, Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі. Помнік народнага дойлідства.

Праваслаўны храм
Царква Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца
54°43′04″ пн. ш. 27°40′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вардамічы
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Заснавальнік Ганна Сухоціна
Будаўніцтва Паміж 18471886 гадамі
Стан не асвечаная
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

Пабудавана з дрэва ў XIX ст., была асвечана ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца. Дакладная дата пабудовы царквы ў вёсцы Вардамічы невядомая. Фундатарам будаўніцтва храма была мясцовая памешчыца, генеральша Ганна Сухоціна, пасля атрымання ў спадчыну маёнтка ад свайго дзядулі палкоўніка Караваева. Адбылося гэта ў 1847 годзе, а згодна інвентарызацыі 1886 г. у сяле Вардамічы пазначана наяўнасць царквы[1]. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1960 годзе царква была зачынена і спустошана. З 1992 года, пасля распада СССР, пачалося адраджэнне храма ў вёсцы Вардамічы і за год царква была адноўлена. У верасні 1993 году агляд храма здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. У 2007 годзе былі выкрадзены пяць самых каштоўных абразоў, да гэтага часу пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома[2]. У 2014 г. храм адрэстаўраваны, але дагэтуль не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жывапачатнай Троіцы ў в. Даўгінава.

Архітэктура правіць

 
Від з боку апсіды

Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам за вальмамі над 2-граннай апсідай, завершаным на фасадзе цыбулепадобным купалам на 4-гранным барабане. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём, шчыт якога рытмічна спалучаецца з трохвугольным франтонам даху. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.

 
Помнік па Ганне Сухоцінай

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. С. 586.
  2. Неизвестные преступники продолжают похищать иконы из культовых зданий в Минской области Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.) // TUT.BY
 
Дарога да царквы

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.

Спасылкі правіць