Казлы (Вілейскі раён)
Казлы́[1] (трансліт.: Kazly, руск.: Козлы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Вёска
Казлы
| ||||||||||||||||||
Геаграфія Правіць
Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 84 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя Правіць
У 1794 г. вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтка Ілья, маёмасць падскарбія ВКЛ Міхаіла Клеафаса Агінскага; канфіскавана ў казну. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова; у 1828 г. ў маёнтку Асцюковічы І. Тукалы, 64 душы. У пач. XX ст. вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 318 жыхароў, 483 дзесяцін зямлі; школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Шыпкаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 29.7.1950 г. створаны калгас «Герой працы». З 16.7.1954 г. ў складзе Ільянскага сельсавета, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.
Насельніцтва Правіць
Славутасці Правіць
- Агаленне «Вінцантова», 1,5 км на захад, у пясочным кар’еры.
- За 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Куксіна археалагічны помнік — гарадзішча.
- Капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/568
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура Правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
- Kozły, wieś, powiat dzisieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 568.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казлы (Вілейскі раён)