Царква ў імя святой прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка)

Царква прападобнай Марыі Егіпецкай — храм у горадзе Вілейка, Мінскай вобласці. Месціцца ў цэнтры горада, ля Цэнтральнай плошчы. Афіцыйны адрас: вул.17 Верасня, 33 .

Царква
Царква прападобнай Марыі Егіпецкай
54°29′17″ пн. ш. 26°55′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Вілейка
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў
Заснавальнік А. М. Рэдкін
Будаўніцтва 1865
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000676шыфр 613Г000676
Матэрыял цэгла
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Храм пабудаваны ў 1865 годзе з цэглы, па бласлаўленні мітрапаліта Віленскага і Літоўскага Іосіфа (Сямашкі), пры дзейсным удзеле Віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва і Вілейскага маршалка, калежскага асэсара Канстанціна Міхайлавіча Снітко, па праекце інжынера Аляксея Уладзіміравіча Полазава.

Будаўніцтва храма ажыццяўлялася на ахвяраванні двараніна, камергера і сапраўднага стацкага саветніка Апалона Міхайлавіча Рэдкіна з Арлоўскай губерніі. Мецэнат ахвяраваў 11500 рублёў срэбрам, пры гэтым пажадаў назваць храм у гонар прападобнай Марыі Егіпецкай, найвялікшай падзвіжніцы Праваслаўнай Царквы.

Храм быў закладзены ў царкоўным квартале, побач са старой драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквой. Каб вызваліць пляцоўку, давялося знесці сядзібу святара Іларыёна Выржыкоўскага. Каменны пяцікупальны храм са званіцай быў разлічаны на 450 чалавек.

Асвячоная царква 22 жніўня (4 верасня н.ст.) 1865 гады Праасвяшчэнным Аляксандрам, епіскапам Ковенскім. Першым настаяцелем храма быў прызначаны святар Іларыён Выржыкоўскі.

Абразы для іканастаса напісаў Міхаіл Мікалаевіч Васільеў[ru], прафесар гістарычнага жывапісу Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Усе драўляныя работы належаць разьбяру Фэндэру.

 
Царква прападобнай Марыі Егіпецкай (Вілейка).

За свой век царква ніколі не зачынялася. У 2015 г. падчас святкавання 150-годдзя царквы, пры храме адкрыўся Духоўна-асветніцкі цэнтр.

У 2017 годдзе ззаду па баках прыбудавалі рызніцы[1].

Архітэктура правіць

 

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Невялікі храм вырашаны паводле кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. Чатырохсхільны дах цэнтральнага кубападобнага аб'ёму завершаны невялікім 5-купаллем, узведзенным на чатырохграннай платформе. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны гранёны шацёр чацверыкоавй званіцы над прытворам (на буйных гранях шатра ўладкаваны гадзіннікі). На вялікіх гранях шатра званіцы размяшчаюцца гадзіннікі, грошы на якія ахвяравала мясцовае насельніцтва. Лучковы праём галоўнага ўвахода аформлены высокім парталам з круглым акном-ружай і кілепадобнай аркай у завяршэнні. Арачныя фасады бакавых прыдзелаў накрыты кілепадобным дахам. Такую ж самую форму атрымалі ліштвы арачных адзінарных і здвоеных аконных праёмаў. Архітэктурная пластыка запазычана са старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, цыбулепадобныя галоўкі, прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.

 

Інтэр'ер правіць

У інтэр'еры плоская столь малітоўнай залы спалучаецца з конхавым пакрыццём апсіды. Над уваходам хоры з бакавой лесвіцай.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць