Капліца Святога Мікалая (Урэчча, Вілейскі раён)

Свята-Мікалаеўская капліца — праваслаўная капліца паміж вёскамі Урэчча і Кардон Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Прыпісная да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Нарач Вілейскага раёна.

Капліца праваслаўная
Свята-Мікалаеўская капліца
54°31′28″ пн. ш. 26°43′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Урэчча (Вілейскі раён)
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Тып будынка Капліца
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Першае згадванне 1796
Будаўніцтва 1906
Стан дзейная
Map

Гісторыя правіць

Урэцкая могілкавая царква пабудаваная ў 1796 годзе, але з 1864 г. з-за трухлявасці літургія не адбывалася. У 1906 годзе, пасля рамонту, богаслужэнні аднавіліся. У 1960 годзе царкву зачынілі, абразы былі забраныя прыхаджанамі або паступілі ў Гануцкую, ці Нароцкую цэрквы. Царква гніла і яе хацелі разабраць на дровы, але ніхто не паквапіўся. На пачатку 1990-ых гадоў прытвор разабралі, астатнюю частку будынка аднавілі і ператварылі ў капліцу на могілках. Цяпер богаслужэнні вядуцца толькі пры пахаванні нябожчыкаў і на прастольнае свята ў гонар Св. Мікалая, калі бывае традыцыйны фэст..

Архітэктура правіць

 

Кубападобны двух’ярусны зруб накрыты шатровым дахам.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць