Свята-Ільінская царква (Нарач, Вілейскі раён)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аг. Нарач Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Святога прарока Іліі | |
---|---|
![]() | |
54°33′51″ пн. ш. 26°43′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Нарач |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Маладзечанская |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1877—1882 гады |
Стан | дзейная |
![]() |
ГісторыяПравіць
Першы ўспамін пра праваслаўную царкву ў Нарачы адносіцца да 1582 года. У 1866 годзе з-за трухлявасці будынка царкву нават збіраліся зачыніць, але ўсёж-ткі ў 1877 годзе пачалося будаўніцтва новага храма з цэглы. На пачатку 1882 года царква ў Нарачы была асвечана. У час Першай сусветнай вайны немцы гаспадарылі ў Нарачы з 15 па 29 верасня 1915 г. Памяшканне царквы яны выкарыстоўвалі для ўтрымання палонных і параненых, пры тым маёмасць храма захавалася. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у пачатку 1960-ых гадоў царква была зачынена і ператворана ў склад калгаса. Вярнулі будынак вернікам у маі 1990 г. і наноў асвечана мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам 15 жніўня 1992 года.
СвятарыПравіць
- ? — 1885 Іосіф Родзевіч
- 1885 — 1889 Іван Лечыцкі
- 1889 — 1933 і ў час нямецкай акупацыі Другой сусветнай вайны Павел Іларыёнавіч Сасноўскі
- 1933 — 1935 Уладзімір Сіняўскі
- 1935 — 1938 Аляксандр Міхалевіч
- 1938 — 1941 Ювеналій Кубенскі
- пасляваенны час да пачатку 1960-ых гг. Жалабковіч
- 1990 — 1996 Барыс Гулецкі
- 1996 — 2003 Ігар Віктаравіч Прылепскі
- 2003 - 2016 Вячаслаў Пяшко [1]
- 2016 - Фёдар Кукс
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя кананічная чатырохчасткавая: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда пад канічным дахам. Шатровыя пакрыцці двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы і кубападобнага асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных шыях. Галоўны ўваход аформлены масіўным арачным парталам, бакавыя — арачнымі нішамі. Атынкаваныя фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі. Аб'ёмы акаймаваны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, вуглавымі шырокімі лапаткамі, белізна якіх кантрастна вылучаецца на паліхромным фоне шліфаванай бутавай муроўкі сцен, якая ўзбагачана мазаічнай кладкай швоў дробным шчэбнем.
Інтэр'ерПравіць
Унутры памяшканні аб'яднаны шырокімі прасветамі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца драўляны двух'ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой. Царскія вароты выкананы скразной расліннай разьбой з абразамі-таблеткамі евангелістаў.
Зноскі
- ↑ О настоятеле храма иерее Вячеславе Адамовиче Пешко (руск.) // 21.by
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Нарачанка і яе берагі / С. В. Барыс, А. В. Рогач — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 711 с. 99 экз. ISBN 978-985-6992-37-0
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Нарач, Вілейскі раён)
- Свята-Ільінская царква (Нарач, Вілейскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Нарач, Вілейскі раён) на сайце Radzima.org