Урэчча (Вілейскі раён)

Вілейскі раён

Урэ́чча[1] (трансліт.: Urečča, руск.: Уречье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.

Вёска
Урэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 58 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовы індэкс
222418
Аўтамабільны код
5
Урэчча на карце Беларусі ±
Урэчча (Вілейскі раён) (Беларусь)
Урэчча (Вілейскі раён)
Урэчча (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Урэчча (Вілейскі раён)

Гісторыя

правіць

1473 год — уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча. 1505 год — уласнасць Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, якую ён купіў ў Войцеха і Яна Юр'евічаў Саковічаў (Насілоўскіх), стрыечных братоў жонкі Альжбеты Багданаўны Саковіч. 1514 год — Урэцкі востраў у Маркаўскай воласці, у якім вялікі князь падараваў баярыну маркаўскаму Вачку Багдановічу і брату яго Кандрату пустку Матычэўшчыны. 1558 год — сяло "Уречаны", у Маркаўскай дзяржаве. 1579 год — у Ашмянскім павеце, уласнасць князя Пятра Стафанавіча Збаражскага, якую ён прадаў сваёй мачасе - Настассі Міхайлаўне, князёўне Мсціслаўскай, а тая, у сваю чаргу, запісала іх мужу - Стафану Карыбутавічу Збаражскаму; уваходзілі ў склад маёнтка Рабунь. 1694 год — сяло ў Маркаўскім старостве, каралеўская ўласнасць; у часовым утрыманні Соф'і Бясецкай. 1703 год — каралеўскае сяло, некалі аддзеленае ад Маркаўскага староства; уласнасць Станіслава Міхала Амбражэвіча. 1800 год — вёска пры фальварку Касічы, сумеснае ўладанне старосты Вікенція Валодзькі і ваколічнай шляхты; 21 двор, 128 жыхароў. 1938 год — вёска, у Каловіцкай вясковай гміне, 76 двароў, 363 жыхары. 2003 год — вёска, у Нарачанскім сельсавеце, 49 двароў, 66 жыхароў.

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея

Літаратура

правіць
  • Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі

правіць