Анатоль Іванавіч Капцюг
Анатоль Іванавіч Капцю́г (3 студзеня 1952, в. Урэчча, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 23 лістапада 2020, Вілейка) — беларускі архітэктар, мастак.
Анатоль Іванавіч Капцюг | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 2020 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСям’я Капцюгоў была праваслаўнай і паходзіла з Бараўцаў. Дзед Грышка быў прымак, у 1899 годзе ажаніўся з Агатай Дзічкевіч, якая была родам з Урэчча. Анатоль нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча Капцюга і Веры Паўлаўны Круцько, якая працавала ў атэлье швачкай. Быў адзіным сынам у сям’і, дзяцінства прайшло на хутары Урэчча[1].
Скончыў у 1977 годзе архітэктурны факультэт БПІ на кафедры «Жылыя і грамадскія будынкі». У 1977—1989 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў абласнога праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У 1985 годзе падвышаў кваліфікацыю ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце на кафедры «Горадабудаўніцтва». У 1986 годзе ўдхельнічаў у распрацоўцы генпланаў пасёлкаў у Гомельскай вобласці для перасяленцаў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1989—1990 гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік праектаў рэстаўрацыі праектнага інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; у 1990—1992 гадах кіраўнік творчай праектнай майстэрні ўсесаюзнага аб’яднання «Архпраект» пры Саюзе архітэктараў СССР; у 1992—1993 гадах галоўны архітэктар ТПМ «Арніка»; у 1995—1996 гадах галоўны архітэктар ЗАТ «Вант»; у 1996—1997 гадах навуковы кіраўнік рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац Уладзімірскай царквы ў Гродне; у 1997—2003 гадах архітэктар-мастак гродзенскага творчага прадпрыемства «Мастацтва» Беларускага саюза мастакоў; у 2007—2012 гадах мастак Вілейскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Член Саюза архітэктараў СССР, пасля Беларускага саюза архітэктараў.
Калі бацькі занядужалі, вымушаны быў пакінуць горад, дзе жыў і працаваў, і вярнуцца на радзіму. Жыў адзін у бацькоўскай хаце[1]. Памёр 23 лістапада 2020 года[2].
Творчасць
правіцьРаспрацаваў асабіста і ў складзе аўтарскіх калектываў больш 50 індывідуальных праектаў жылых, грамадскіх і культавых будынкаў, генпланаў мікрараёнаў, пасёлкаў, аб’ектаў добраўпарадкавання, рэстаўрацыі, малых формаў архітэктуры, дэкаратыўнага мастацтва. Найбольш значныя: 12-павярховы жылы дом з вырабаў серыі 88 — тыпавы праект (першы ў рэспубліцы); 14-павярховы інтэрнат з блокам абслугоўвання ў г. Гродна; група 7-9 павярховых дамоў для маласямейных у г. Слоніме; аддзяленне дзяржбанка ў г. Навагрудку; генпланы пасёлкаў для перасяленцаў у Рэчыцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці; добраўпарадкаванне дзіцячага санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай (Літва); рэстаўрацыя фасадаў помніка архітэктуры XVI стагоддзя царквы Барыса і Глеба ў г. Навагрудку; добраўпарадкаванне, царква Святой Вольгі, вадасвятная капліца Пакроўскага сабора ў Гродне; касцёлы ў в. Азёры і в. Калеты Гродзенскага раёна; Дабравешчанскі сабор з ніжняй царквой Трох Віленскіх Мучанікаў і прыхадскім домам у Ваўкавыску; памятны знак воінам Заходняга фронту, што загінулі ў чэрвені 1941 у «Навагрудскім катле»; капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова ў Вілейцы; капліца Святых Барыса і Глеба ў в. Заброддзе[3]; мемарыяльны комплекс «Памяці зніклых вёсак» у Вілейскім раёне, памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у гарадскім парку, праекта добраўпарадкавання Цэнтральнай плошчы і праекта фантана, прыхадскіх дамоў Крыжаўзвіжанскага касцёла і храма прп. Марыі Егіпецкай у Вілейцы, мастацкага афармлення былой экспазіцыі Вілейскага краязнаўчага музея і іншых ведамасных музеяў[2].
Аўтар этнаграфічнай калекцыі малюнкаў «Школка дзядзькі Капцюга» і шматлікіх іншых праектаў[2].
Займаецца краязнаўчай працай, гісторыяй архітэктурных помнікаў[4].
Узнагароды
правіцьЗа распрацоўку праектаў неаднаразова ўзнагароджваўся дыпламамі Дзяржаўнага камітэта па справах будаўніцтва БССР, ганаровымі граматамі Беларускага саюза архітэктараў.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Таццянай Леанідаўнай з Чарняхоўскіх. Яе продкі з паўночнай Украіны, адкуль калісьці былі высланыя ў Іркуцк[5]. Меў дачку Вольгу, якая працуе кіраўніком групы распрацоўкі камп’ютарных праграм[1].
Зноскі
- ↑ а б в Прыцяжэнне Бацькаўшчыны. 30 октября 2012 № 199(недаступная спасылка)
- ↑ а б в СКОНЧАЛСЯ ИЗВЕСТНЫЙ ВИЛЕЙСКИЙ АРХИТЕКТОР И КРАЕВЕД АНАТОЛИЙ КАПТЮГ
- ↑ Прыцяжэнне Бацькаўшчыны(недаступная спасылка) // Мінская праўда
- ↑ Капцюг, Анатолій Іванавіч (нар. 1951)
- ↑ Марына Сліж. Размова з дзядзькам Капцюгом - 6 ноября 2009 Архівавана 25 верасня 2019.
Літаратура
правіць- Каптюг Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Спасылкі
правіць- Прыцяжэнне Бацькаўшчыны. 30 октября 2012 № 199(недаступная спасылка)