Памяці зніклых вёсак

Па́мяці знíклых вё́сак — мемарыял, першы і адзіны такога кшталту ў Беларусі, прысвечаны населеным пунктам Вілейскага раёна, якіх не стала з 1939 па 2009 гады. Месціцца за паўночным краем горада Вілейкі, ля вёскі Снежкава пры дарозе на Куранец.

Мемарыял
Памяці знiклых вёсак
54°31′52″ пн. ш. 26°56′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінская вобласць
Архітэктар Анатоль Капцюг
Заснавальнік Яўген Ігнатовіч
Анатоль Рогач
Map

Гісторыя правіць

Усяго на Вілейшчыне за 70 гадоў па розных прычынах (спаленыя падчас Другой сусветнай вайны, затоплены пры стварэнні Вілейскага вадасховішча, далучаны да іншых) зніклі 253 населеныя пункты. Сёння іх засталося трохі больш за 400[1].

Ідэя мемарыяла належыць Яўгену Ігнатовічу і Анатолю Рогачу.

АрхітэктарАнатоль Капцюг[2].

Аднадумцы арганізавалі сапраўдную талаку і літаральна за некалькі тыдняў узвялі мемарыял[3]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 30 чэрвеня 2009 года.[4]

Апісанне правіць

Планіроўка і размяшчэнне аб'ектаў выканана суадносна геаграфічнай карце раёна. Пачатак мемарыяла — «Хатынскі камень» у выглядзе перакуленага звона з назвамі 5 вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні, спаленых разам з жыхарамі ў 19411944 гадах. Драўляная скульптура, ахопленай полымем жаночай постаці, дапаўняе кампазіцыю. Калодзежны зруб з жураўлём, слуп з колам для буслянкі, абрысы вясковай хаты з прывіднымі рысамі. Сімвалічная сцяжынка вядзе па сімвалічнай вясковай вуліцы.

 

Трынаццаць валуноў, якія размяшчаюцца па дзвюх спіралях (падобна малекуле ДНК), сімвалізуюць трынаццаць сельскіх саветаў Вілейскага раёна. На кожным камяні — мемарыяльная шыльда з назвамі зніклых вёсак.

 

Яшчэ адзін камень змяшчае пералік вёсак, якія ўліліся ў гарадскую рысу Вілейкі. Цэнтральнае месца займае 15-тонны валун са зваротнымі словамі да наведвальнікаў.[5]

Зноскі

Літаратура правіць

Родевич Н., Ракович В., Колосова О. "Вилейский край" - Минск, УП "Донарит", 2014 (руск.)


Спасылкі правіць