Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет)
Капліца Святых Барыса і Глеба — праваслаўная капліца ў в. Заброддзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Нарач Вілейскага раёна.
Капліца праваслаўная | |
Барысаглебская капліца | |
---|---|
Капліца Святых Барыса і Глеба | |
![]() | |
54°32′33″ пн. ш. 26°43′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Заброддзе (Нарачанскі сельсавет) |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Тып будынка | Капліца |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўнік | Цітовіч Б.Б. |
Архітэктар | Капцюг А.І.[1] |
Будаўніцтва | 2003—2010 гады |
Стан | дзейная |
![]() |
Гісторыя
правіцьУ 2001 годзе Барыс Цітовіч задумаў будаўніцтва ў Заброддзі Барысаглебскай[2] (заступнікаў усіх вайскоўцаў) капліцы-помніка па палеглых у абедзвюх сусветных войнах. Месца пад яе будоўлю блаславіў тады сам мітрапаліт Філарэт. Будаўніцтва капліцы распачалося ў 2003 годзе. У 2004 годзе Цітовіч Б. Б. узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», якую ахвяраваў на фінансаванне будоўлі.
«З сям’ёй вырашылі тады, што атрыманыя грошы, а далі іх на нараджэнне Хрыстова, трэба і ахвяраваць на боскую справу. За тыя грошы мы пачалі будаваць капліцу. А калі ўжо тое-сёе самі зрабілі, то пачалі дапамагаць і простыя людзі. Дапамагалі калгас, лясгас.»[3]
9 мая 2010 г. адбылася паніхіда па загінулых воінах; з таго часу капліца выкарыстоўваецца як культавы будынак і як мемарыяльны музей. У той жа год, побач з капліцай была пабудаваная двух’ярусная драўляная званіца.
7 мая 2011 года ля капліцы быў усталяваны крыж у памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача[4].
Прастольнае свята
правіць9 мая і 6 жніўня — дзень дабрадзейных князёў Барыса і Глеба.
Архітэктура
правіцьПабудавана з дрэва на левым беразе Нарачанкі, на паўднёвым ускрайку вёскі. Складацца з двух памяшканняў. Першае – прытвор, у якім месціцца музей з экспанатамі і дакументамі. У другім праходзяць паніхіды ў памяць па загінулых[5].
Зноскі
- ↑ Прыцяжэнне Бацькаўшчыны // Мінская праўда
- ↑ У в. Заброддзе Вілейскага благачыння адбыліся ўрачыстасці па выпадку 1000-годдзя канчыны святых благаверных князёў Барыса і Глеба(недаступная спасылка) // Маладзечанская епархія
- ↑ Мастацтва Барыса Цітовіча(недаступная спасылка) // VIALEJKA.INFO
- ↑ У памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж Архівавана 30 чэрвеня 2016. // VIALEJKA.INFO
- ↑ У в.Заброддзе Вілейскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці Першай сусветнай вайны(недаступная спасылка) // Маладзечанская епархія
Літаратура
правіць- Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет)
- Забродье (руск.)
- Вілейскі краязнаўчы музей Архівавана 12 кастрычніка 2018.
- Вілейскі райвыканкам Архівавана 5 кастрычніка 2018. (руск.)
- Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет) на сайце Radzima.org
- Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі