Барыс Барысавіч Цітовіч

Барыс Барысавіч Цітовіч (28 чэрвеня 1948, Коркіна, Расія20 кастрычніка 2021) — беларускі мастак.

Барыс Цітовіч
Імя пры нараджэнні Барыс Барысавіч Цітовіч
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1948(1948-06-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2021(2021-10-20) (73 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковая графіка,
кніжная графіка,
манументалны жывапіс,
іканапіс,
скульптура
Вучоба
Член у
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года ў Коркіне, Чалябінская вобласць Расіі.

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, манументальным жывапісе, іканапісе і скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года[1].

Быў галоўным мастаком музейнага комплексу «Дудуткі»[2]. З ліпеня 2005 года працаваў навуковым супрацоўнікам з Вілейскага краязнаўчага музея па стварэнні мемарыяльнага комплексу, прысвечанага падзеям Першай сусветнай вайны ў вёсцы Заброддзе Нарачанскага сельсавета Вілейскага раёна[2]. Вёў адукацыйную работу з моладдзю ў Вілейскім краязнаўчым музеі[3]

Жыў у вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне. Памёр 20 кастрычніка 2021 года[4].

Творчасць правіць

Аўтар ілюстрацый да кніг «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзве 1973), «Завеі, снежань» (1978) Івана Мележа, «Дзве аповесці» Віктара Казько (1977), «Пушча» Віктара Карамазава (1979), «Марат Казей» Петруся Броўкі (1980), зборнік вершаў і паэм «Песня свабоды» Янкі Купалы (1982) на малдаўскай мове, «Летуценнік», «Смутак белых начэй» абедзве (1985) Івана Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесці» Янкі Брыля (1986), «Зеніт» Івана Шамякіна (1987) і інш.; графічных серый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), серыі помнікаў ахвяр 1-й і 2-й сусветных войнаў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, роспісу Свята-Ціханаўскай царквы ў Вілейцы[3], абразоў, мемарыяльнай капліцы ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна.

Адзін са стваральнікаў (разам з жонкай Валянцінай) і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага тэатра Ялінка ў вёсцы Нароча Вілейскага раёна.

Сям’я правіць

Бацька скульптара і калекцыянера Данілы Цітовіча[5].

Зноскі

Літаратура правіць