Віктар Карамазаў

Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Віктар Карамазаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1934(1934-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2023(2023-08-16) (89 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
karamazov.by/by/

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў Чэрыкаве (цяпер Магілёўская вобласць) у сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў беларускай літаратуры. Пасля заканчэння ў 1958 годзе аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта[1] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2] працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў).

У 1962—1963 гадах — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілеўская праўда». З 1964 года працаваў у газеце «Звязда» — літаратурным супрацоўнікам; загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ; загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.

У 1969—1971 гадах быў літаратурным супрацоўнікам, пасля — загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 года — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 года. У 1982—1986 гадах — кансультант Саюза пісьменнікаў БССР.

Творчасць

правіць

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Бібліяграфія

правіць
Зборнікі прозы
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Падранак» 1968;
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Па талым снезе» 1973;
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Спіраль» 1974;
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дзень Барыса і Глеба» 1981;
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дома» 1984;
  • Зборнік абранага «Дзяльба кабанчыка» 1988;
  • Кніга аповесцяў і апавяданняў «Аброчны крыж» 1994;
  • Зборнік выбранага «Галуба» 1996;
  • «Выбраныя творы: у 2 т» 1997.
Зборнікі публіцыстыкі
  • Кніга нарысаў «Вясёлка сярод зімы: падарожжы» 1978;
  • Аповесць-эсэ «Глядзіце ў вочы лемуру» 1989;
  • Кніга нарысаў «Проста ўспомніў я цябе…» 1989;
  • «З вясною ў адным вагоне : Аповесці, эсэ, дзеннік» 2002.
Раманы
  • «Пушча» 1979; экранізаваны ў 1988;
  • «Бежанцы» 1993.
Кнігі пра мастакоў
  • «Крыж на зямлі і поўня ў небе : Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» 1991;
  • «Брама: аповесць» 2006;
  • «Антон : аповесць-эсэ ў стылі рэтра» 2006;
  • «Краса і воля : Аповесць Эсэ Альбом» 2008;
  • «Мастак і парабкі : апошняя вясна Мікалая Неўрава» 2011.
Сцэнарый
  • Сцэнар фiяваронак: Аповесці, апавяданні / Карамазаў; зав з бел-Масква : Савецкі пісьменнік, 1981—430 с;
  • Карамазаў, цяпло роднага ачага: аповесці / Карамазаў; пер з бел-Мінск : Мастацкая літаратура, 1983—334 с;
  • Карамазаў, пушча : раман / Карамазаў; «Зялёныя фрэгаты» 1974;
  • Сцэнар фільма «Крыж на зямлі і поўдня ў небе» 1992.
Выданні ў перакладзе на рускую мову
  • Карамазов, В. Ф. ЖИКиреенко — Москва : Советский писатель, 1988;
  • Карамазов, В. Ф. Смотрите в глаза лемуру / В Ф Карамазов; пер с бел — Минск : Юнацтва, 1989—415 с.

Экранізацыi

правіць
  • 1987 — «Пушча» па матывах рамана «Пушча» рэж. Валянцін ворагаў, 2 серыі «Беларусьфільм»;
  • 1992 — «Крыж на зямлі і поўня ў небе» па матывах аповесці «Крыж на зямлі і поўня ў небе: эскізы, эцюды і споведзь духу, альбо аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» рэж. Валерый Басаў, «Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі».

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. http://philology.bsu.by/by/
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019. Праверана 29 жніўня 2019.

Літаратура

правіць