Зянон Кузьміч Ломаць
Зянон Кузьміч Ломаць (нар. 27 студзеня 1944, в. Карабаны, Мядзельскі раён Мінскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006—2010 гадах старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Зянон Ломаць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Тозік | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Якабсон | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Русы | ||||||
Пераемнік | Васіль Дваранінавіч | ||||||
Нараджэнне |
27 студзеня 1944[1][2][…] (81 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі педагагічны інстытут, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў інструктарам Мядзельскага райкама ЛКСМБ, Мінскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Уздзенскага райкама ЛКСМБ.
- 1974—1981 — загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар райкама КПБ ў мястэчку Узда Мінскай вобласці.
- З 1983 года — інструктар Мінскага абкама КПБ, другі сакратар Слуцкага гаркама КПБ, першы сакратар Клецкага райкама КПБ, першы сакратар Слуцкага райкама КПБ.
- 1991—1992 — сакратар Камітэту Савету Рэспублік па аграрных пытаннях Вярхоўнага Савета СССР у Маскве.
- 1992—1995 — член планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
- 1995—2001 — старшыня Слуцкага райвыканкама.
- З 12 снежня 2001 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці.
- З 10 ліпеня 2003 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
- 2006—2010 — старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 17 верасня 2014. (руск.)
- Біяграфія на сайце КДК РБ Архівавана 7 кастрычніка 2010. (руск.)
- Как живут заслуженные люди (руск.) // «Советская Белоруссия»