Васіль Васільевіч Дваранінавіч

(Пасля перасылкі з Васіль Дваранінавіч)

Васі́ль Васі́льевіч Двара́нінавіч (нар. 10 красавіка 1948, Пінскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Васіль Васільевіч Дваранінавіч
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
24 снежня 2003 — 25 мая 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Зянон Ломаць
Пераемнік Леанід Русак
Нараджэнне 10 красавіка 1948(1948-04-10) (76 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У 1978 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-заатэхнік».

Да службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў загадчыкам фермай калгасу імя Мічурына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым загадваў Пінкавічскай ветэрынарнай лячэбніцай.

У 19751990 гг. прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса «Дружба народаў» Пінскага раёна.

У 1990-1995 гг. — дырэктар міжгаспадарчага прадпрыемства «Паўднёвае» Пінскага раёна.

Працаваў старшынёй Пінскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання (1990—1995), член Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, член Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

На працягу 2003 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці.

З 24 снежня 2003[1] года па 25 мая 2004[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 2004 г. працуе на пасадзе начальніка Смалявіцкага БКВП Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць