Леанід Вячаслававіч Русак

(Пасля перасылкі з Леанід Русак)

Леані́д Вячасла́вавіч Руса́к (нар. 8 красавіка 1952, вёска Кухчыцы, Клецкі раён Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі.

Леанід Русак
Сцяг Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
25 мая 2004 — 17 красавіка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік ­Васіль Дваранінавіч
Пераемнік Сямён Шапіра
Нараджэнне 8 красавіка 1952(1952-04-08) (72 гады)
Адукацыя Віцебскі ветэрынарны інстытут (1980)

Біяграфія правіць

У 1980 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.

Займаў пасады першага намесніка старшыні Мінскага абласнога аграпрамысловага камітэта, першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, працаваў старшынёй Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

З 25 мая 2004 года па 17 красавіка 2008 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (18 красавіка 2008 указам Прэзідэнта № 217 вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку).

Зноскі

Спасылкі правіць