Кухчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ку́хчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Кухчыцы.

Кухчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клецкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кухчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 802
Плошча 107,66 км²
Кухчыцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ліскаўскі (Ліскоўскі) сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ліскава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета пералічаны вёскі Дунайчыцы, Масцілавічы і Рудкі[1]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 ліпеня 1980 года перайменаваны ў Кухчыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Кухчыцы. 22 верасня 1980 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заляшанскага сельсавета (вёскі Заляшаны, Іскры, Русаўшчына, Салаўі, Яфімавічы), у склад сельсавета з Сіняўскага сельсавета пералічана вёска Жомайдзь[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тучанскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, Траццякі, Туча)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1485 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 2,6 % — палякі, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1802 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня і 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.