Карабаны (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Караба́ны[1] (трансліт.: Karabany, руск.: Карабаны) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Вёска
Карабаны
|
Гісторыя
правіць- 1868 год — з'яўлялася вёскай Свянцянскага павета Віленскай губерні, налічвала 15 двароў і 129 жыхароў.
- З 1901 года ў вёсцы працавала школа граматы.
- 1904 год — вёска знаходзілася ў Занарацкай воласці Свянцянскага павета, налічвала 155 жыхароў.
- 1907 год — вёска налічвае 32 двары, насельніцтва складае 231 жыхара.
- З 18 па 23 сакавіка 1916 г. падчас Першай сусветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі войскаў расійскіх армій Паўночнага і Заходняга франтоў.
- 12 кастрычніка 1940 года вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай). У 1940 г. вёска налічвала 30 двароў і 125 жыхароў.
- У верасні 1943 года падчас Другой сусветнай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (30 двароў) і забілі 3 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
- 1949 год — створаны калгас імя Варашылава.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 117 жыхароў.
- З 1973 года вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
- Па стане на 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 18 двароў і 30 жыхароў.
На 30 лістапада 2007 г. вёска налічвала 18 жыхароў[2].
Вядомыя асобы
правіць- Зянон Ломаць — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх