Вялікі камень Мішуцкі

«Вялікі камень Мішуцкі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Мішуты (Вілейскі раён), геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Вялікі камень Мішуцкі

Даўжыня яго каля 5 метраў, узвышаецца над зямлёй на 1,5, а ў абводзе камень дасягае 12,5 метраў. Навукоўцы кажуць, што на паверхні можна бачыць толькі невялікую частку таго, што схавана ў зямлі, і поўная вага яго дасягае сама меней 150 тон. Мясцовыя людзі сцвярджаюць, што велічэзны камень цягнецца пад зямлёй на поўнач далей за 5 м.

Пра тое, што камень быў культавым, гавораць 84 штучныя паглыбленні ў ім. Як лічыцца, выбілі іх 2-2,5 тыс. гадоў таму. Магчыма яны выкарыстоўваліся, каб наліваць тлушч альбо алей, класці кнот і запальваць агонь. Магчыма, у ямкі налівалася кроў ахвярных жывёл. Камяні з падобнымі паўсферычнымі паглыбленнямі шырока распаўсюджаны на поўнач ад Беларусі. Звычайна такія камяні размяшчаюцца па схілах рэк і ручаёў. Большасць даследчыкаў бачаць у камянях з ямкамі праяву культу памерлых. Некаторыя вызначаюць ім ролю таксама і ў культах сонца ці ўрадлівасці.

Літаратура

правіць
  • Дучыц Л., Клімковіч І. Таямніцы каменных валуноў // Полымя. №10. 2007.