Віталь Рыгоравіч Гарановіч

Віталь Рыгоравіч Гарановіч (7 студзеня 1952, в. Ермакі, Маладзечанскага раёна — 17 красавіка 2012, Глыбокае) — беларускі паэт, педагог.

Віталь Рыгоравіч Гарановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 студзеня 1952(1952-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2012(2012-04-17) (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Ермакоўскай васьмігадовай школе (1959—1967) і Хоўхлаўскай СШ (скончыў у 1969) Маладзечанскага раёна.

 
Віталь Гарановіч (у першым радзе першы злева) — вучань Ермакоўскай школы.

Служыў у Савецкай Арміі ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе (1970—1972). Пасля пэўны час працаваў у выдавецтве «Вышэйшая школа», затым на паліграфічнай фабрыцы «Чырвоная зорка» ў Мінску.

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1977). Пасля інстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Задарожскай васьмігадовай школы, у 1979—1983 гадах дырэктарам Кіраўскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. У 1983—2004 — дырэктар СШ № 3 у Глыбокім. З 2004 года старшыня Глыбоцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Сябра Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы.

Памёр 17 красавіка 2012 года ў Глыбокім[1]. Пахаваны на могілках в. Рабунь Вілейскага раёна[2].

Творчасць

правіць

У школьны час яго вершы публікаваліся ў часопісе «Бярозка», раённай газеце «Святло камунізму». У гады службы ў арміі супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты «Слава Родины» Прыкарпацкай ваеннай акругі. Студэнтам друкаваўся ў інстытуцкай газеце «Савецкі настаўнік». У 1978 годзе выйшла падборка вершаў у часопісе «Маладосць», а таксама публікацыя вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». З гэтага часу рэгулярна публікуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку.

Удзельнік літаратурных семінараў у Каралішчавічах. У 1997 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў першы зборнік вершаў «Беразвечча», які быў адзначаны складальнікамі анталогіі беларускай паэзіі ХХ стагоддзя «Краса і сіла» як «…хоць запозненая, але яркая кніга». Наступныя лірычныя зборнікі — «Святло блакіту» (2002), «Саракі» (2007), «Нараджэнне вады» (2011) выйшлі ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор». У 2003 годзе ў «Беларускі кнігазборы» выйшаў зборнік песень «Глыбоцкі вальс» (у суаўтарстве з самадзейным кампазітарам Галінай Шакола).

Лаўрэат літаратурнай прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009) за кнігу вершаў «Саракі».

Бібліяграфія

правіць

Зборнікі вершаў

правіць
  • Беразвечча (1997, «Мастацкая літаратура»)
  • Святло блакіту (2002, «Беларускі кнігазбор»)
  • Саракі (2007, «Беларускі кнігазбор»)
  • Нараджэнне вады (2011, «Беларускі кнігазбор»)

Зборнікі песень

правіць
  • Глыбоцкі вальс (2003, «Беларускі кнігазбор»)

Зборнікі твораў

правіць
  • Пагавары са мной (2015, «Беларускі кнігазбор»)[3]

Зноскі

  1. Гарановіч Віталь – Белліт  (23 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
  2. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
  3. Кніга складзена і выдадзена жонкай пасля смерці паэта.

Спасылкі

правіць