Максімаўка (Маладзечанскі раён)
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Максі́маўка[1] (трансліт.: Maksimaŭka, руск.: Максимовка) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
Вёска
Максімаўка
|
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета[2].
Славутасці
правіць- Мемарыяльны знак на ўшанаванне памяці С. А. Рак-Міхайлоўскага (1982) у цэнтры вёскі[3].
Вядомыя асобы
правіць- Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі (1885—1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх