Юзаф Трыпуцька

шведскі мовазнавец-славіст

Юзаф Трыпуцька (польск.: Józef Trypućko; 7 ліпеня 1910, в. Маліноўшчына, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 21 ліпеня 1983) — шведскі мовазнавец-славіст.

Юзаф Трыпуцька
Дата нараджэння 7 ліпеня 1910(1910-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1983(1983-07-21)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, славіст
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у

Скончыў Гімназію імя Генрыка Сянкевіча ў Вілейцы (1929), Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні (1934). Выехаў у Хельсінкі выкладаць польскую мову. З 1940 года ва Упсальскім універсітэце (Швецыя), з 1966 года прафесар славянскіх моў.

У працах «Мова Уладзіслава Сыракомлі» (т. 1—2, 1955—1957), «Пра мову ўспамінаў Францішка Міцкевіча» (1970) адзначаў беларусізмы аўтараў, спасылаўся на працы Я. Карскага, іншых беларускіх мовазнаўцаў. Аўтар працы пра славянскія, у т.л. беларускія прыслоўі, беларускія рэаліі ў творчасці Э. Ажэшкі.

Складальнік каталога старадрукаў з Кароны і ВКЛ, у тым ліку кірылічных, у зборах бібліятэкі Упсальскага ўніверстэта[3]. Перапісваўся з Адамам Мальдзісам.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Саламевіч І. Трыпуцька // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.