Краснае (Маладзечанскі раён)

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кра́снае — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З’яўляецца цэнтрам Красненскага сельсавета.

Вёска
Краснае
Вёска Краснае
Вёска Краснае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
2-я пал. XV ст.
Ранейшыя назвы
Краснае Сяло
Вышыня цэнтра
184 м[1]
Насельніцтва
2 916 чалавек (2011)
Канфесійны склад
каталікі, праваслаўныя, пратэстанты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовы індэкс
222330
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238817061
Краснае на карце Беларусі ±
Краснае (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Краснае (Маладзечанскі раён)
Краснае (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Краснае (Маладзечанскі раён)

Месцазнаходжанне правіць

Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна. Праз Краснае пралягае рэспубліканская аўтадарога Мінск — Маладзечна — Нарач Р28. Чыгуначная станцыя Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Гідраграфія правіць

Вёска стаіць на рацэ Ушы, прытоку Віліі.

Гісторыя правіць

 
Свята-Пакроўская царква

Упершыню Краснае Сяло згадана ў 2-й палове XV ст. як уладанне вялікіх князёў літоўскіх. У 1486 годзе атрымала статус мястэчка. Да 1500 года заснаваны касцёл, з 1503 года ў ім служыў гаспадарскі пісар Адам з Котры.

У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Краснае цэнтр староства, якое паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

Станам на 1765 год — 58 двароў, карчма, касцёл.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце.

Станам на 1866 года — 60 двароў. Паводле перапісу 1897 года — 152 двары, царква, 2 школы, народнае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, 22 крамы, 8 корчмаў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921), Краснае ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. У мястэчку размяшчалася гарнізонная сядзіба батальёна Корпуса аховы памежжа «Краснае».

У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. З 16 ліпеня 1954 года — вёска[2]. Станам на 1972 год — 611 двароў, на 1997—1216 гаспадарак.

Насельніцтва правіць

Краснае — 4-ы паводле колькасці жыхароў населены пункт Маладзечанскага раёна (пасля Маладзечна, Радашковіч і Чысці).

  • 2011 год — 2916 жыхароў[3].
  • 1997 год — 3283 жыхароў[4].
  • 1972 год — 2989 жыхароў.
  • 1921 год — 1012 жыхароў[5].
  • 1897 год — 1019 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1997 год — 1216 двароў.
  • 1972 год — 611 двароў.
  • 1897 год — 152 двары (паводле перапісу).
  • 1866 год — 60 двароў.
  • 1765 год — 58 двароў.

Інфраструктура правіць

У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

 
Гарадзішча
 
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Вядомыя асобы правіць

  • Аўген Вярбіцкі (1922—1986) — амерыканскі біяхімік беларускага паходжання.
  • Іаан (Харашэвіч) (1933—2020) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
  • Віктар Сяргеевіч Івашка (нар. 1947) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў, тэхналогіі машынабудавання.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Сайт Маладзечненскага райвыканкама Архівавана 6 красавіка 2015.
  4. Валерый Шаблюк. Краснае // Крыніцы/ЭГБ|4к. С. 250.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923

Спасылкі правіць