Будраўшчына (Ракаўскі сельсавет)
Бу́драўшчына[1] (трансліт.: Budraŭščyna, руск.: Будровщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.
Вёска
Будраўшчына
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьДа 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Залескага сельсавета[3].
Назва
правіцьНазва Будраўшчына адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (імя) тыпу Budrys. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Budrys, Budris, Budra, Budrius. Іх звязваюць з літоўскім budrus "бадзёры". У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у рэестры баяраў Ковенскага павету згадваецца "Будрыс Андрушъковичъ".
У гэтым жа рэгіёне, каля Радашковічаў — вёска з назвай падобнага ўтварэння Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына), ад антрапоніма з блізкай семантыкай (ад літоўскага mitrus "спрытны").
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будраўшчына (Ракаўскі сельсавет)