Ракаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ра́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Ракаў.

Ракаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 64 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ракаў
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 5 949
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выганіцкі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выганічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшлі тэрыторыя скасаванага Бароцкага сельсавета і вёска Ракаў, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Ракаўскі[1][2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гіравіцкага сельсавета[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Пятроўшчынскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Агароднікі, Аколіца Залессе, Багданава, Будраўшчына, Бухвалаўшчына, Венгліншчына, Воўкаўшчына, Гаішча, Гервелі, Гермашышкі, Гіневічы, Гіравічы, Домінава, Заблоцкаўшчына, Загай, Залессе, Зарэчча, Касцюкі, Крупшчына, Крыніца, Лабы, Мацавічы, Новы Двор, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына, Шапавалы і Эпімахі)[4]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Венгліншчына, Гаішча, Гермашышкі, Гіравічы, Заблоцкаўшчына, Крыніца, Мацавічы, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына і Шапавалы)[5]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залескага сельсавета (22 населеныя пункты: Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі) і частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета з вёскай Навіны[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (41 населены пункт) — 4261 чалавек[7], з іх 91,5 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,6 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года (64 населеныя пункты) — 5949 чалавек[9].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Раков, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.