Лабы

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ла́бы[1] (трансліт.: Laby, руск.: Лабы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Вёска
Лабы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 43 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220857089
Лабы на карце Беларусі ±
Лабы (Беларусь)
Лабы
Лабы (Мінская вобласць)
Лабы

Гісторыя правіць

Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Залескага сельсавета[3].

Назва правіць

Назва Лабы адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (колішняга імя мянушкавага тыпу) Labys. Такое прозвішча вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі, яго звязваюць з літоўскім прыметнікам labas "добры, харошы, правільны".

Корань Lab- таксама ў імёнах, ад якіх у гэтым жа рэгіёне Лабэншчына (каля Заслаўя), Лабуншчына (цяпер не існуе, была на тэрыторыі цяперашняга мінскага мікрараёна "Каменная горка").

Побач з Лабамі — Ароўшчына і Страплеўцы, таксама іменнага паходжання (ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Arys, Straplys).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области

Спасылкі правіць