Усая (возера)
Уса́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усая. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Усая | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132 м |
Даўжыня | 0,96 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,32 км² |
Аб’ём | 0,00158 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,83 км |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,26 ‰ |
Празрыстасць | 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва Усая балцкага паходжання.
Корань Us- таксама ў гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа.
У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).
Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.
Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.
У назве Усая корань Us- пашыраны балцкім пашыральнікам -j-, як у назвах Ілія, *Бабруя, Мярэя (-ij-, -uj-, -ej-).
Назва Усая значыць «Блішчастае (возера)».
Водаапісанне
правіцьПлошча паверхні возера складае 0,32 км². Даўжыня 0,96 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 2,83 км. Найбольшая глыбіня 9 м. Аб’ём вады 1,58 млн м³. Плошча вадазбору 1,5 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пад лесам, на поўначы і поўдні вышынёй 5 м, разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно выслана гліністым ілам.
У сярэдзіне возера востраў. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Возера эўтрофнае, праточнае. На паўночным усходзе ўпадае ручай, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, язь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Усая Архівавана 15 сакавіка 2013.