Бабруйка

рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны

Бабру́йка — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра).

Бабруйка
Характарыстыка
Даўжыня 14,5 км
Басейн 88 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Каменка
 • Каардынаты 53°05′25″ пн. ш. 29°05′25″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне Бабруйск
 • Каардынаты 53°07′01,50″ пн. ш. 29°15′15,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бабруйскі раён
physical
Бабруйка
Бабруйка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Адпачатная форма рачной назвы — Бабруя. Пераход у "Бабруйка" адбыўся так жа сама, як з назваў Ашмяна, Мена стала Ашмянка, Менка (з памяншальным пашыральнікам -).

Бабруя — гідронім балцкага паходжання, звязаны з літоўскім bebras, babras «бабёр». Корань Babr- / Bebr- у літоўскіх "бабровых" водных назвах Babrūngas, Babrinis, Bebrė, Bebrusai[1].

Гэты корань у спалучэнні з утваральнікам -uj- сустракаецца яшчэ ў двух балцкіх гідронімах. У Літве гэта рэчка Bebrujis[2] (каля літоўскіх Радвілішак).

Яшчэ адна Бабруя была на Павоччы, на ўсходзе ад Тулы (прыток Шачы, што ўцякае ва Ўпу, якая цячэ ў Аку), цяпер "Баброўка". Там фіксавалася мясціна «въ дер. въ Окулининѣ, вверхъ Бобруйскихъ отвершковъ»[3], там быў і летапісны старарускі "Бабруеск" (згадваецца ў "Спісе гарадоў рускіх, далёкіх і блізкіх" сярод "разанскіх" гарадоў)[4].

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі 14,5 км. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 . Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Каменка. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. На ўсім працягу каналізаваная. Злева ў Бабруйку ўпадае Сенкаў ручай. На рацэ горад Бабруйск (у вусці).

Крыніцы

правіць
  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55, 60.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
  3. Писцовыя книги XVI вѣка. Т. 2. Местности губерній: Ярославской, Тверской, Витебской, Смоленской, Калужской, Орловской, Тульской. Санкт-Петербургъ, 1877. С. 1273.
  4. Шебанин Г.А. Историческая география западной части Рязанского княжества XII-начала XVI в. // «Великое княжество Рязанское: историко-археологические исследования и материалы". М.: 2005. С. 458-480. https://62info.ru/history/node/10452

Літаратура

правіць
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 204. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г. (руск.)
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз.