Міхал Ходзька (Барэйка, польск.: Michał Chodźko; 1808, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 2 мая 1879, Парыж) — паэт, перакладчык, палітычны дзеяч.

Міхал Ходзька
польск.: Michał Chodźko
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 мая 1808(1808-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1879(1879-05-22) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ян Ходзька
Жонка Maria Eugenia Ka̜tski[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, палітык, публіцыст
Мова твораў польская

Біяграфічныя звесткі

правіць

Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Станіслава Ходзькі і Аляксандра Ходзькі. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, належаў да таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнічаў у паўстанні 1830—31, пасля яго падаўлення інтэрніраваны прускімі ўладамі ў г. Мемель (Клайпеда). Эмігрыраваў у Францыю, быў членам карбанарскіх і масонскіх груповак у Парыжы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арганізацыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспедыцыі Ю. Заліўскага (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 г. разам з А. Міцкевічам арганізаваў польскі легіён у Італіі, удзельнічаў у ваенных акцыях.

Аўтар паэм «Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.» (1841) і «Шыман Канарскі» (1845), успамінаў «Экспедыцыя ў Польшчу ў 1833 г. аднаго з эмісараў» (1835) і «Міцкевіч і польскі легіён у Італіі» (1862). Перакладаў на польскую мову творы Дж. Байрана «Маэепа» і «Манфрэд». Памёр у Парыжы.

  • «Dziesięć obrazów z wyprawy do Polski 1833 r. : 1834—1835 : poema z muzyką do dwóch pieśni, i czterema portretami» Paryż 1841,
  • «Dwa akty» Paryż 1845,
  • «Szymon Konarski. Obr. 1, Śmierć xiędza Trynkowskiego : poema dramatyczne», Paryż 1845,
  • «Oni, to my : wiersz», Paryż 1848,
  • «Siedm listów o legionie polskim we Włoszech», Paryż 1850,
  • «Kongres i amnestya» Paryż 1856, Paryż 1856,
  • «Jezioro cudów : poemat chrześcijański», Paryż 1857,
  • «Noc pielgrzyma : urywek z poematu ducha», Paryż 1861,
  • «Adam Mickiewicz i legion polski we Włoszech : czterdziestego ósmego lata wspomnienie», Paryż 1862,
  • «Żywot Rajmónda Rembielińskiego», Paryż 1862,
  • «Zapowiedź poematu nowego Człowiek wobec Boga i przyrody tomów II ; Legenda o Madeju z XVI stólecia ofiarowana dla dorastającego pokolenia» Paryż 1876.

Беларускія пераклады

правіць
  • Дзесяць карцін з экспедыцыі ў Польшчу 1833 г.: Карціна VII // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай: Беларуская польскамоўная паэзія XIX ст. Мн., 1998.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Аўсяная М. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.