Трыўмфальная арка (Маладзечна)

Трыўмфальная арка — манумент, узведзены ў Маладзечне ў 1929 годзе ў гонар кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудскага і зруйнаваны на пачатку 1960-х гадоў. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцей, прысвечаных святкаванню дзесяцігоддзя 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

Трыўмфальная арка ў Маладзечне
Трыўмфальная арка

АпісаннеПравіць

Трыўмфальная арка ўяўляла сабой парадны ўезд на тэрыторыю гарнізону 86-га пяхотнага палка з боку Маладзечанскага чыгуначнага вакзала. Яна была ўпрыгожана шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе аркі знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капелан бласлаўляў салдат падчас ваенных урачыстасцей.

ГісторыяПравіць

У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў. Сярэдні праезд быў занадта вузкім, у ім немагчыма было раз'ехацца двум аўтамабілям. Таму на пачатку 1960-х гадоў у сувязі з павелічэннем аўтамабільнага руху ў Маладзечне гарадскія ўлады вырашылі разбурыць арку.

У цяперашні час на месцы трыўмфальнай аркі праходзіць вуліца Машэрава і знаходзіцца аўтобусны прыпынак «Драмтэатр».

СпасылкіПравіць