Стаборшчына

вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Стабо́ршчына[1] (трансліт.: Staborščyna, руск.: Стаборщина) — вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лабковіцкага сельсавета.

Вёска
Стаборшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2241
Аўтамабільны код
6
СААТА
7240816096
Стаборшчына на карце Беларусі ±
Стаборшчына (Беларусь)
Стаборшчына
Стаборшчына (Магілёўская вобласць)
Стаборшчына

Назва правіць

Назва Стаборшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Stã-bar’as[2].

Тое ж імя ў тапоніме Стобараў / рус. Стоборов (на поўначы ад Пуціўля на дзесенскай рацэ Сейм), якое падмацоўваецца і сучасным пуціўльскім антрапонімам (прозвішчам) Стобараў. Побач са Стобаравам — адыменныя тапонімы Скунасава і Вегераўка (ад двухасноўных імёнаў Sku-nas’as, Ve-ger’as[3]).

У наваколлі Мсціслава, апроч Стаборшчыны, такога ж паходжання (ад балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў) тапонімы Слабуты, Есьманава, Валымерава, Гімбатаўка (< Sla-but’as, Eis-man(t)'as, Val-mer’as, Gim-but’as).

Узнікненне гэтых тапонімаў пад Мсціславам найімаверней адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князі літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы з паўднёвага ўсходу[4].

Пачатковы элемент Стаб- (< Sta-bar-) у назве Стаборшчыны трэба адрозніваць ад нашмат больш даўняга балцкага кораня Stab- у назве зусім забытай рачулкі Стабачня (на карце канца XVIII стагоддзя пазначаная як «Стабочня»), якая тут сама ў басейне ракі Чорная Натапа на захадзе ад Стаборшчыны.

Стабачня ад *Стабка, якая ад адпачатнай балцкай формы тыпу *Stabi̯a. Гідранімічны адпаведнік — паўночналітоўская рачная назва Stabė «Каменка»[5], ад балцкага *stabas «камень». На захадзе ад Стабачні — прыток Проні рачулка Каменка, назва якой найверагодней перакладае ранейшую балцкую назву з «каменным» коранем Stab-.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стабо́ршчын, м.
  2. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 77 (Bar-), 138 (Sta-).
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 92 (Ger-), 120—121 (Nas-), 136 (Sku-), 158 (Ve-).
  4. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50—53.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 313.

Спасылкі правіць