Пётркаў Трыбунальскі
Пётркаў Трыбунальскі[2] (польск.: Piotrków Trybunalski) — горад на правах павета ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзьскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Пятркоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 года. Насельніцтва — 75 814 жыхароў (2014 год)[3].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Мінск 585 км, да Варшавы — 128 км[4].
Эканоміка
правіцьВузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасць: шкляная (1-е месца ў краіне), машынабудаўнічая (горныя, шкларобныя, дарожныя машыны), харчовая (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, швейная, папяровая[5].
Адукацыя
правіцьУ горадзе дзейнічае філіял Лодзінскага ўніверсітэта[5].
Славутасці
правіцьМузеі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касцёлы, кляштары, капліцы[5].
Вядомыя асобы
правіць- Ежы Антаневіч (1919—1970) — польскі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук.
- Васіль Радзівонавіч Тарасенка (1899—1972) — беларускі археолаг.
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі
- ↑ а б в Пётркаў-Трыбунальскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Літаратура
правіць- Пётркаў-Трыбунальскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пётркаў Трыбунальскі