Ежы Антан́евіч (польск.: Jerzy Antoniewicz; 3 мая 1919, Пётркаў Трыбунальскі, Польшча — 29 чэрвеня 1970) — польскі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (1961 г.). Скончыў у 1945 г. Варшаўскі ўніверсітэт. У 19451965 гг. загадчык аддзела Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве. Арганізатар i кіраўнік Яцвяжскай (з 1955 г.) i Яцвяжска-Сувалкаўскай (з 1959 г.) археалагічных экспедыцый, на падставе якіх утварылася Беластоцкае навуковае таварыства1962 г. Антаневіч яго генеральны сакратар). Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літоўскага i беларускага народаў i намеснік галоўнага рэдактара часопісу «Rocznik Białostocki». З 1967 г. кіраўнік Мазавецкага цэнтра навуковых даследаванняў у Варшаве. Аўтар прац па культуры балтыйскіх плямёнаў, якія насялялі паўночныя раёны Польшчы i заходняй Беларусі.

Ежы Антаневіч
польск.: Jerzy Antoniewicz
Дата нараджэння 3 мая 1919(1919-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1970(1970-06-29) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Дзяржаўны археалагічны музей у Варшаве
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар Варшаўскі ўніверсітэт

Творы правіць

  • Ślady handlu Słowian z Bałtami we wczesnym średniowieczu // Rocznik Olsztyński. — 1961. — T. 3. — S.
  • Problemy i potrzeby badań archeologicznych na północno-wschodnich ziemiach Polski // Acta Baltico-Slavica. — 1964. — № 1. — S.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Okuliсz J. Dr Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Komunikaty Mazursko-Warmiriskie. — 1970. — № 4. — S.
  • Cieślak T. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa. — 1971. — T. 10. — S.
  • Сагановіч, Г. М. Антаневіч Ежы / Г. М. Сагановіч // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 29. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Сагановіч, Г. М. Антаневіч Ежы / Г. М. Сагановіч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 36. — ISBN 5-85700-077-7.